Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Беларуская мова дашкольнай адукацыі.

Дата: 27 марта 2018 в 12:43, Обновлено 17 января в 13:33

Адметнай рысай любой вялiкай нацьі, любога вялікага народа з’яўляюцца трапяткія адносіны да сваёй гістарычнай спадчыны, да сваёй культуры, i ў першую чаргу да роднай мовы.

Дзве мовы

Мой тата нарадзіўся ў Курску,

А мама - родам з-пад Гальшанаў.

Гаворыць тата мой па-руску, 

На беларускай мове - мама.

Дзве мовы сэрца мне галубяць,

Хоць словы ў іх не супадаюць.

Я з татам апранаю шубу,

А з матуляй- футра апранаю.

Спадніца - юбкой, асукенку

Мой тата платьем называе.

Надзену капялюш - паненкай

Шыкоўна ў шляпе выглядаю.

Купляе татачка носкі мне, 

Матуля дорыць мне шкарпэткі,

І саграе мяне ў дзень зімні

І камізэлька, і жылетка.

Бягу да таты я ў сапожках,

А ў боціках лячу да мамы.

Заўжды ў сапожках цёпла ножкам,

Не сцюжна ў боціках таксама.

Пачнецца дождж - пад парасонам

Мы з мамаю ідзём дахаты

І бачым: пад зонтом ад дома

Спяшаецца насустрач тата.

Гаворыць тата мой па-руску,

Ды з часам болей прыкмячаю,

Што словы з мовы беларускай

За мною тата паўтарае - 

Са мной ён мову вывучае!

                                                                            Анатоль Зэкаў

  Педагагічны калектыў установы дашкольнай адукацыі ўдзяляе многа ўвагі пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы. У гадавым плане і планах педагогаў прадугледжаны мерапрыемствы, прысвечаныя папулярызацыі беларускай мовы:

  • Вызначаны беларускамоўны дзень (кожны чацвер)
  • Заняткі па развіцці беларускага маўлення ( 1 раз у тыдзень)
  • Святы беларускай культуры
  • Мерпрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства
  • Ранішнікі
  • Забавы
  • Віктарыны
  • Літаратурныя конкурсы, кніжныя выставы “Пісьменнікі- юбіляры”, “Радзіма белых буслоў”
  • Бацькоўскія сходы
  • Наяўнасць кніг розных жанраў на беларускай мове ў кутках кнігі
  • Наяўнасць дзіцячых часопісаў на беларускай мове ў бібліятэках старэйшых груп
  • Выданне насценных газет, прысвечаных жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў
  • Наяўнасць партрэтаў беларускіх пісьменнікаў, паэтаў
  • Знаёмства са знакамітымі людзьмі Беларусі (спартсмены, касманаўты, артысты, мастакі
  • Знаёмства з нацыянальнымі паркамі, заказнікамі Беларусі
  • Выхаванне патрыятычных пачуццяў праз знаёмства з дзяржаўнай сімволікай Рэспублікі Беларусь, гістарычнымі помнікамі краіны і г.д.

    У адукацыйным працэсе педагогі карыстаюцца вучэбнымі выданнямі для педагагічных работнікаў дашкольных устаноў і выхаванцаў, рэкамендаванымі  навукова-метадычнай  установай “ Нацыянальны інстытут  адукацыі”, “Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”. У інфармацыйна -метадычным кабінеце дашкольнай установы  ёсць матэрыялы па пытаннях патрабаванняў новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі,  вучэбна- метадычная і даведачная літаратура, руска-беларускія слоўнікі, серыя публікацый В.Іўчанка “Беларуская мова: новая рэдакцыя правапісу” на старонках навукова-метадычнага журнала “Пралеска” (пачынаючы з №11 за 2009 год). 

Дадатковы матэрыял можна знайсці тут: http://praleska-red.by/content/xaxlova.pdf  ці http://knihi.com/

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.