Стравы калядных святаў
Канспект занятку для дзяцей старэйшага узросту.
Адукацыйная вобласць: «Дзiця i грамадства».
Тэма:“Стравы калядных святаў”
Праграмны змест: даць веды пра традыцыйныя калядныя і сучасныя кулінарныя стравы;
-замацоўваць правілы тэхнікі бяспекі пры рабоце з нажом;
-учыць дзяцей па-рознаму наразаць агародніну.
Матэрыял:каўпачкі, фартухі, дошкі, нажы, бутэрбродніцы, каструля.
Для тушанай агародніны: 4 морквы, 2 рэпы, 2 цыбуліны, 6 бульбін, 400 г капусты, карані пятрушкі.
Для бутэрбродаў: 10 кавалачкаў пшанічнага хлеба, 50 г масла, 4 яблыкі, 50 г сыру.
Ход занятка
"Дзеці, скажыце, калі ласка, якое вы ведаеце старажытнае зімовае свята на Беларусі?" (Адказы дзяцей). "Так, у студзені да нас надыходзіць свята Каляды. Гэта адно з самых старажытных свят на Беларусі. Каляды бываюць тады, калі дзень робіцца даўжэйшы, а ноч карацейшая, калі сонейка пачынае часцей гуляць на небе, калі прырода паварочвае да цяпла, да вясны. І хоць зіма яшчэ многа снегу і марозаў у запасе мае, усё ж мы ведаем, што канец яе не так ужо далека.
Каляды заўсёды суправаджаліся ігрышчамі: моладзь спявала калядныя песні, ладзіла гульні, танцы, паказвала тэатралізаваныя прадстаўленні, "вадзіла казу". Адзін з юнакоў апранаўся ў вывернуты кажух, надзяваў маску. Па загаду "дзеда", які "вадзіў казу", тая танцавала, спявала, разам з калядоўшчыкамі хадзіла ў госці да вяскоўцаў, услаўляла іх за ўмелае вядзенне гаспадаркі, спрыт у працы, зычыла шчасця і багацця, патрабавала за гэта пачастунак. Пачастункам былі розныя стравы: бліны, арэхі, булкі, каўбасы, сала, сыр, кісель. Абавязковай стравай была куцця — ячная каша, якую елі з алеем ці з разведзеным мёдам. Падчас багатай куцці гаспадар стукаў у сцяну са словамі: "Мароз, мароз, хадзі куццю есці, улетку не бывай, па межах не хадзі, яры не губі".
Лічылася, як правядзеш калядны, навагодні вечар, так будзе і ўвесь год. Таму рыхтавалі пад Новы год багатую вячэру.
А ў нашым садзе сёння на Каляды кухары спяклі аладкі. Людзі казалі: "Прыйшлі Калядкі — бліны ды аладкі" або "Калядныя бліны ладныя, пшанічныя вельмі пышныя". Сёння мы з ваміпаспрабуем і гарбату, якую прыгатавалі з травы святаяннікатакую гарбату ў далёкім мінулым пілі нашы продкі ад розных хвароб.
Мы з вамі, дзеці, сёння будзем вучыцца гатаваць стравы. Я прапаную зрабіць традыцыйную страву - агародніну тушаную, а потым сучасную - бутэрброды з тымі прадуктамі, якія елі нашы продкі ў святочныя калядныя дні. А прадуктаў такіхшмат: каўбаса, сыр, яйкі, рыба, морква, цыбуля, масла, хлеб, яблыкі і г. д.
А зараз, дзеці, адкажыце, калі ласка, якую агародніну вы ведаеце? А якая агародніна ёсць у нас? Што неабходна нам для таго, каб нарэзаць агародніну?
Для таго каб прыгатаваць агародніну тушаную, нам трэба ўзяць моркву, рэпу, пятрушку і нарэзаць тонкімі скрылікамі, бульбу нарэзаць кубікамі. Выхавальнік паказвае, як гэта трэба рабіць і прапаноўвае дзецям нарэзаць моркву, рэпу, пятрушку, бульбу, нашынкаваць капусту, дадаць соль і пакласці ўсё ў каструлю. Кухары на кухні зальюць агародніну бульёнам і будуць тушыць. Тушаную агародніну ў час абеду мы будзем есці з адварным языком і хлебам як другую страву.
А зараз з вамі будзем рабіць бутэрброды. Як вы думаеце дзеці, што такое бутэрброд?" (Адказы дзяцей.)
Выхавальнік расказвае: "Бутэрброд - смачная разнастайная ежа. Паходжанне слова "бутэрброд" - хлеб з маслам. Ёсць бутэрброды простыя - адна лустачка хлеба з якім-небудзь прадуктам, складаныя - з некалькімі відамі прадуктаў; канапэ - падпечаныя лустачкі хлеба з рознымі прадуктамі; тарцінкі - гарачыя бутэрброды; закрытыя (сандвічы) - дзве лустачкі хлеба, а паміж імі начынка.
Выхавальнік паказвае ілюстрацыі розных бутэрбродаў, дзеці разглядваюць, задаюць пытанні. Потым выхавальнік прапануе зрабіць гарачыя бутэрброды - тарцінкі. Тарцінкі - гэта гарачая закуска на хлебе. Звычайна рыбныя, мясныя прадукты, прадукты з агародншы ўкладваюць на падпечаны ці падсушаны хлеб і 5-10 хвілінпраграваюць у духавой шафе. Можна зрабіць розныя тарцінкі: з агароднінай, грыбамі, рыбай, сырам, памідорамі, з яйкамі і цыбуляй, з мясным фаршам і інш.
Сёння мы з вамі паспрабуем зрабіць тарцінкі з сырам і яблыкамі. Возьмем лустачкі пшанічнага хлеба і намажам іх маслам.
Яблыкі трэба нарэзаць на дошках тонкімі частачкамі, сыр — скрылікамі (выхавальнік паказвае, як трэба гэта рабіць). Потым на лустачкі хлеба пакласці яблыкі, зверху сыр. Нашы тарцінкі амаль што гатовы. Засталося пакласці іх на бляху, паставіць у духавую шафу і выпякаць, пакуль сыр не расплавіцца. Тарцінкі будзем есці з гарбатай на вячэру.
Канспект комплекснага занятку для дзяцей старшага дашкольнага узросту.
Адукацыйная вобласць: «Дзiця i грамадства», «Мастацтва»(маляванне).
Тэма: “Знаёмства з беларускім ручніком”
Праграмны змест: фарміраваць уяўленні дзяцей аб асаблівасцях нацыянальнай культуры, традыцыях беларусаў;
- знаёміць з беларускім ручніком, яго арнаментам;
- даць паняцце аб асаблівасцях вырошчвання і апрацоўкі льну;
- развіваць цікавасць да нацыянальных традыцый;
- вучыць перадаваць у малюнку элементы беларускага арнаменту.
Папярэдняя работа: развучванне вершаў пра ручнікі, песні «Лянок», набыццё ручнікоў (праца з бацькамі); арганізацыя выставы беларускіх ручнікоу, вывучэнне прымавак аб працы.
Ход занятку
Угрупе — інтэр'ер беларускай хаткі, упрыгожанай ручнікамі.
Выхавальнік (В.). Сёння, дзеці, мы пазнаёмімся з беларускімі ручнікамі. Паслухайце ўважліва невялікі аповед пра ручнікі.
Ручнік заўсёды суправаджаў чалавека ад нараджэння да смерці. На ручнік прымалі немаля. На вяселлі нявеста дарыла ручнікі жаніху і сватам. Ручнік успрымаўся як сімвал, знак роду. Яшчэ ручнік лічыцца сімвалам чысціні, цяпла роднай хаты. Сапраўдны ручнік могуць вышыць людзі з чыстай душой, шчырым сэрцам.
1-е дзіця.
Мама вышыла ручнік
Гладдзю, васількамі.
Ну а мыз сястрой узоры
Выдумлялі самі.
2-е дзіця.
Гэта што?
Наша хата.
Ну а гэта?
Мама, тата,
Брацік, коцік,
Мы з сястрычкай:
Яія-
Уся наша сям'я.
В. Дзеці, а як вы думаеце, для чаго людзям патрэбны ручнікі? (Выцірацьрукі, твар, посуд і г.д.) Малайцы! Вельмі рада, што вы так шмат ведаеце аб ручніках Але ж каб ручнік атрымаўся, трэба папрацаваць. I праца гэта нялёгкая. Нездарма наш народ склаў шмат прымавак і прыказак аб працы. Давайце іх успамінаць. Я буду называць першую частку, а вы — другую.
• Дзе няма ахвоты — там няма работы.
• Зямлю грэе сонца — а чалавека праца.
• Дзе гультай ходзіць — там зямля неродзіць.
В. Малайцы! Добра ведаеце прыказкі і прымаўкі аб працы. А цяпер запрашаю ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак пасеяць лянок. Бо з лёну вырабляецца ручнік. Давайце усе разам сеяць яго з песняй «Ох і сеяла Ульяніца лянок!».
Інсцэніроука песні.
В. Дзякуй вам, добра ведаеце, як сеюць лянок. А зараз праверым, ці ўмееце вы працаваць! Лянок мы пасеялі, вырвалі, апрацавалі, і ў нас атрымалася кудзеля. Трэба яе спрасці. Хто хоча навучыцца прасці кудзелю? Калі ласка!
Дзяўчынка прадзе кудзелю.
В. А каб нам было не сумна, давайце паслухаем ячшэ вершы пра ручнікі.
1-е дзіця.
На бабчын ручнік
Заглядзелася ўнучка,
I гладзіць ручнік
Яна кволаю ручкай.
2-е дзіця.
Пеўніка ўнучка
Адразу познала,
Калісьці бабуля
Яго вышывала.
3-е дзіця.
Пер'е іскрыцца,
Чырвоны грабеньчык,
Быццам жывы ён —
Пявун-кукарэньчык.
В. Ну вось, цяпер трэба ніткі з верацяна ў клубок зматаць, і можна вышываць. Але ж узору няма.
Дзеці разглядаюць узоры на ручніках.
В. Дзеці, а вы не заўважылі, што на ручніках узоры вышыты рознымі колерамі? Заўважылі, малайцы! Я вам зараз растлумачу, што які колер абазначае. Слухайце. Вось чорны колер — гэта Зямля. Толькі яна ў нас адзіная і нязменная. На ей мы працуем. Чырвоны колер — гэта жыццё, а жоўты — надзея, яе чалавек нясе ў сэрцы праз усё жыццё. А вось белы колер — гэта колер чысціні душы і спраў. Вось так, зразумела?
Дзеці, вы ўважліва разглядзіце узоры на ручніках, бо мы з вамі будзем зараз іх маляваць на паперы.
Пад ціхую музыку дзеці разглядаюць узоры на ручніках.
Затым падыходзяць да сваіх сталоў і малююць беларускія узоры на аркушах паперы.
У канцы занятку дзеці сумесна з выхавальнікам разглядваюць малюнкі, адзначаюць лепшыя.
Канспект занятку з дзецьмi старэйшай группы.
Адукацыйная вобласць: «Дзiця i грамадства».
Тэма:Канспект занятку "Я добрую кнігу, як цуд, люблю!"
(Ф. Скарына - першадрукар і асветнік)
Мэта:фармiраваць уяуленнiдзяцей аб жыццядзейнасцi Ф. Скарыны;
-паглыбіць веды дзяцей аб бібліятэцы як скарбніцы культуры, першых збіральніках, друкарнях;
-развіваць памяць, мысленне, увагу, дыялагічную мову;
-выхоўваць павагу і любоў да роднай Бацькаўшчыны; абуджаць пачуццё патрыятызму і гонару за славутых сыноў беларускай зямлі.
Ход занятку:
П е д а г о г. Пакуль жыве мая Айчына іпамяці не рвецца ніць, глядзіць на нас с табой Скарына, ён праз вякі на нас глядзіць.
Сёння мы пагаворым аб выдатным беларускім першадрукары Ф. Скарыне. Вось перад вамі яго партрэт. А дапаможа мне цікава расказаць аб ім Дзед-Усёвед.
Дзед-Усёвед. Так-так, дзеткі мае, даўно жыву, шмат ведаю.
Педагог. Дык раскажы нам, Дзед-Усёвед, пра Францыска Скарыну.
Дзед-Усёвед. Вось слухайце. Нарадзіўся ён даўно, у старажытным беларускім горадзе Полацку. Дом Скарыны стаяў непадалёку ад Сафійскага сабора, пабудаваны князем Усяславам Чарадзеем. У горадзе было шмат манастыроў і цэркваў, пры іх існавалі школы. У адной з іх хлопчык навучыўся чытаць і пісаць. Яго душу запаланілі кнігі. Францішак добра вучыўся і стаў славутым на ўвесь свет вучоным, асветнікам, перакладчыкам і пісьменнікам. Ім была пераведзена на беларускую мову і надрукавана "Біблія".
П е д а г о г. Давайце бліжэй разгледзім яго партрэт (разгляд карціны).
Скарына працуе ў кабінеце сярод кніг. Тут пануе цішыня і роздум. На партрэце мы бачым пясочны гадзіннік, які нагадвае нам, што час ляціць хутка. Пчала напамінае нам аб працавітасці. Кошык для збору лекавых раслін нагад-вае, што Францішак іх добра ведаў.Сам першадрукар у доктарскай мантыі і ў бярэце сядзіць за рабочым сталом. У руках яго пяро, перад ім сшытак, а справа разгорнутая кніга.
Прайшло шмат часу, а людзі заўсёды памятаюць Ф. Скарыну - выдатнага сына зямлі беларускай.
У горадзе Полацку і Мінску ёсць помнік Ф. Скарыне. Адна з вуліц сталіцы носіць яго імя.
Яшчэ ў дні старыя,
У век наш лучынны,
Аб горадзе Полацку слава ішла, -
Друкар там выдатны
Францішак Скарына,
Што зоры рассыпаў па роднай краіне.
Нямала народу з крыніц яго піла
Iбрала ад мудрасці вечны агонь,
У літарах першых знаходзячы сілу
Ты слаўна, зямля, што вякам нарадзіла
Такога выдатнага сына свайго.
Педагог. Дзякуй, Дзед-Усёвед, за цікавы расказ.
Блакіт нябёс, і белы бусел, Iкветкі ў полі, як абрус, мой край завецца Беларуссю, а сам я хлопчык-беларус.
Гучыць песня "Белая Русь" (муз. Л. Елістратавай, словы Л. Забалоцкай). Дзеці спяваюць.
Кнігі, як і людзі, маюць сваю прапіску, адчуваюць сябе як дома. Там аб іх клапоцяцца, іх шануюць. Здагадаліся, што гэта? Гэта бібліятэка.
Дзед-Усёвед. Бібліятэкі створаны даўно. Першым на Беларусі збіральнікам бібліятэк быў князь Ізяслаў. Кніг ў той час было мала, а каштавалі яны вельмі дорага. Друкаваць кнігі людзі яшчэ не ўмелі і кожную з іх перапіс-валі ад рукі. Гэта займала некалькі месяцаў, а часам і гады.
Пісалі тады не на паперы, а на пергаменце, якія майстры выраблялі з тонкай цялячай скуры. Чарнілы рабілі з арэхаў, з адвару дубовай ці альховай кары. У руках перапісчык трымаў добра завостранае гусінае або лебядзінае пяро. Каб радкі хутчэй высыхалі, іх пасыпалі пяском. Гэта была складаная праца, таму перапісчыкаў вельмі паважалі і цанілі. А дом, дзе друкуюцца кнігі, мае рускую назву "тнпографня", а на беларускай мове - друкарня.
Педагог. У нас, у Мінску, ёсць шмат выдавецтваў, якія рыхтуюць кнігі да выдання, да друку. Кнігі выпускаюцца для дзяцей.
Хто ведае, дзе купляюць кнігі? Крама, у якой прадаюцца кнігі, называецца кнігарня.(Малюнак кнігарні.) А зараз паслухайце верш К. Цвіркі "У кнігарні" (урывак):
Мы прыйшлі ў кнігарню з мамай, на паліцах - безліч кніг, Тоўстых, тонкіх - розных самых, цэлы свет - у кніжках тых!
М а ц і. Я куплю табе вось гэту кніжку.
Д з і ц я. Гэту, гэту трэба ўзяць.
Ты пра ўсе краіны свету
3 гэтых кніжак будзеш знаць.
Дзіця. О, як добра! Дзякуй, мама! Я пра іх чытаць люблю. Толькі знаць хацеў таксама іпра нашу я зямлю, пра яе лясы і рэкі,пра той шлях з вараг у грэкі.
Iпра казкі-гарады,
Iяшчэ за што ўдзячны
Буду, мама, я табе,
Ты купі на мове нашай,
Беларускай, кніжку мне.
Дзед-Усёвед. Добра, што любіце вы мову і кніжкі беларускія. Вось і скончылася наша падарожжа ад Ф. Скарыны да кнігарні.
Кніга - мудрасці глыток. Палюбі яе спачатку ізасвоіш ты, дзіцятка, што яна - да ведаў крок.
Дзед-Усёвед дарыць дзецям кнігі
Канспект занятку з дзецьмi старэйшай группы.
Адукацыйная вобласць: «Дзiця i грамадства».
Тэма:"Знаёмства з беларускім нацыянальным касцюмам"
Мэта:пазнаёміць дзяцей з беларускім нацыянальным адзеннем, яго характарыстыкамі, асаблівасцямі, каляровым спалучэннем;
-развіваць памяць, мысленне, увагу, дыялагічную мову;
- выхоўваць цікавасць да працы беларускага адзення.
Ход занятку.
Педагог. Уявіце сабе, што вас, дзеці, запрасілі на вялікае сусветнае свята са сваімі беларускімі песнямі і гульнямі. Што вы перш за ўсё зробіце? Правільна, вы пачнеце выбіраць сабе адзенне. Не джынсы, якія носяць ва ўсім свеце, не модная куртка спатрэбяцца вам, а беларускі народны касцюм. Для чаго? А каб усе, хто вас убачыць, змаглі пазнаць, адкуль вы родам. У кожнага народа свой касцюм. Так, руская дзяўчынка апране на свята сарафан, рускі хлопчык - яркую кашулю. Узбека разлічаюць па мужчынскім халаце, які падпярэзваецца кушаком, і цюбяцейцы, а ўзбе-чак - па сукенцы-туніцы і шараварам, грузінку - па доўгай прыталенай сукенцы, якая аздоблена бісерам, залатой тасьмой, жэмчугам, пояс з аксаміту, шоўку ці муаравай стужкі; грузіна - па доўгай чаркесцы, верхняе адзенне падпярэзваецца вузкім срэбным паяском з пражкай, да якога падвешваецца кінжал. (Педагог прапануе разгледзець беларускі нацыянальны касцюм.)
Кашулю часцей за ўсё ў нашай краіне вышываюць чорным па белым. Манжэту і каўнер упрыгожвалі арнаментам. У старажытнасці людзі лічылі, што менавіта праз гарлавіну, ніз і рукавы можа залесці нячыстая сіла. Арнамент як бы ахоўваў чалавека, асабліва жанчыну, ад нячысцікаў.Спаднічка ў клетачку ці палоску. Паверх спаднічкі павязваўся фартушок.
Фартух часцей за ўсё упрыгожваўся геаметрычным арнаментам, у аснове якога заўсёды ляжаў квадрат і трохвугольнік.
На галаву часцей завязвалі хусціну ці надзявалі вяночак.
На ногі ў старажытныя часы апраналі лапці з лазы, а потым з цягам часу навучыліся шыць чаравікі. Хлопцу варта апрануць вышываную кашулю і падпяразацца тканым паяском, на галаву надзець саламяны капялюш.
Касцюм народа - гэта яго характар, і яго прырода, сярод якой ён жыве.
У рускіх шмат шырокіх раўнін, паўнаводных рэк, і песні маюць раздольныя. Рознакаляровыя рускія сарафаны, какошнікі глядзяцца як кветкі ў полі.
У нас, на Беларусі, прырода сціплая, клімат даволі мяккі. Iхарактар нашых людзей такі ж самы (сціплы, мяккі...)
Раней людзі самі выраблялі адзенне. Расцілі лён, апрацоўвалі яго. А доўгімі восеньскімі і зімовымі вечарамі пралі і ткалі палатно, потым шылі адзенне і ўпрыгожвалі яго.
Вядома ж, самым прыгожым было жаночае адзенне, бо менавіта жанчына нараджае дзіця, натхняе мужчыну на подзвігі і творчасць. Заўсёды цанілася жаночая прыгажосць.
(Пасля знаёмства з дарослым беларускім касцюмам педагог паказвае дзіцячы беларускі народны касцюм, апрануты на дзяўчынцы.)
Маляванне: упрыгожванне адзення аб'ёмных лялек, зробленых з паперы (кашуля, фартушок, спаднічка), элементамі беларускага арнаменту.
Канспект занятку з дзецьмi старэйшай группы.
Адукацыйная вобласць: «Дзiця i грамадства».
Тэма:"Знаёмства з беларускім нацыянальным касцюмам"
Мэта:пазнаёміць дзяцей з беларускім нацыянальным адзеннем, яго характарыстыкамі, асаблівасцямі, каляровым спалучэннем;
-развіваць памяць, мысленне, увагу, дыялагічную мову;
- выхоўваць цікавасць да працы беларускага адзення.
Ход занятку.
Педагог. Уявіце сабе, што вас, дзеці, запрасілі на вялікае сусветнае свята са сваімі беларускімі песнямі і гульнямі. Што вы перш за ўсё зробіце? Правільна, вы пачнеце выбіраць сабе адзенне. Не джынсы, якія носяць ва ўсім свеце, не модная куртка спатрэбяцца вам, а беларускі народны касцюм. Для чаго? А каб усе, хто вас убачыць, змаглі пазнаць, адкуль вы родам. У кожнага народа свой касцюм. Так, руская дзяўчынка апране на свята сарафан, рускі хлопчык - яркую кашулю. Узбека разлічаюць па мужчынскім халаце, які падпярэзваецца кушаком, і цюбяцейцы, а ўзбе-чак - па сукенцы-туніцы і шараварам, грузінку - па доўгай прыталенай сукенцы, якая аздоблена бісерам, залатой тасьмой, жэмчугам, пояс з аксаміту, шоўку ці муаравай стужкі; грузіна - па доўгай чаркесцы, верхняе адзенне падпярэзваецца вузкім срэбным паяском з пражкай, да якога падвешваецца кінжал. (Педагог прапануе разгледзець беларускі нацыянальны касцюм.)
Кашулю часцей за ўсё ў нашай краіне вышываюць чорным па белым. Манжэту і каўнер упрыгожвалі арнаментам. У старажытнасці людзі лічылі, што менавіта праз гарлавіну, ніз і рукавы можа залесці нячыстая сіла. Арнамент як бы ахоўваў чалавека, асабліва жанчыну, ад нячысцікаў.Спаднічка ў клетачку ці палоску. Паверх спаднічкі павязваўся фартушок.
Фартух часцей за ўсё упрыгожваўся геаметрычным арнаментам, у аснове якога заўсёды ляжаў квадрат і трохвугольнік.
На галаву часцей завязвалі хусціну ці надзявалі вяночак.
На ногі ў старажытныя часы апраналі лапці з лазы, а потым з цягам часу навучыліся шыць чаравікі. Хлопцу варта апрануць вышываную кашулю і падпяразацца тканым паяском, на галаву надзець саламяны капялюш.
Касцюм народа - гэта яго характар, і яго прырода, сярод якой ён жыве.
У рускіх шмат шырокіх раўнін, паўнаводных рэк, і песні маюць раздольныя. Рознакаляровыя рускія сарафаны, какошнікі глядзяцца як кветкі ў полі.
У нас, на Беларусі, прырода сціплая, клімат даволі мяккі. Iхарактар нашых людзей такі ж самы (сціплы, мяккі...)
Раней людзі самі выраблялі адзенне. Расцілі лён, апрацоўвалі яго. А доўгімі восеньскімі і зімовымі вечарамі пралі і ткалі палатно, потым шылі адзенне і ўпрыгожвалі яго.
Вядома ж, самым прыгожым было жаночае адзенне, бо менавіта жанчына нараджае дзіця, натхняе мужчыну на подзвігі і творчасць. Заўсёды цанілася жаночая прыгажосць.
(Пасля знаёмства з дарослым беларускім касцюмам педагог паказвае дзіцячы беларускі народны касцюм, апрануты на дзяўчынцы.)
Маляванне: упрыгожванне адзення аб'ёмных лялек, зробленых з паперы (кашуля, фартушок, спаднічка), элементамі беларускага арнаменту.
Канспект занятку з дзецьмi старэйшай группы.
Адукацыйная вобласць: «Дзiця i грамадства».
Тэма: “Беларусь мая, родны край”
Мэта:фармiраваць веды дзяцей аб народных промыслах, вырабах беларускіх майстроў;
-развіваць памяць, мысленне, увагу, дыялагічную мову;
-выхоўваць павагу да сімволікі краіны, знаёміць і асноўнымі дзяржаўнымі сімваламі Беларусі (сцяг, герб, гімн);
Абсталяванне:карта Рэспублікі Беларусь, дзяржаўны сцяг, дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, стэнды з выявай прыроды Беларусі, паштоўкамі аб Мінску.
Папярэдняя работа:знаёмства дзяцей з глобусам, картай Рэспублікі Беларусь, развучванне вершаў, разглядванне ілюстрацый аб Беларусі, аб Мінску, экскурсіі па гораду, знаёмства з памятнымі мясцінамі.
Ход занятка.
Гучыць песня "Журавлы на Полесье летят"(муз. I.Лучанка).
Педагог задае пытанні:
- Дзеці, вам знаёма гэта мелодыя?
- Аб чым гэта песня?
- Сёння мы паразмаўляем аб нашай рэспубліцы, краіне, у якой мы жывём.
- Якую назву мае наша рэспубліка?
- Дзеці, паглядзіце, што ў мяне ў руках. Глобус - гэта мадэль нашай зямлі. На ім вельмі многа розных дзяржаў, вялікіх і малых, кожная з якіх мае свой колер. Тут ёсць і паша рэспубліка. А вось перад намі карта Беларусі.
Дзеці, як вы думаеце, чаму нашу рэспубліку называюць сінявокай?
- Паглядзіце на тонкія сінія лініі і блакітныя плямы.
Што яны азначаюць? (Гэта абазначэнне рэк і азёр.)Якія рэкі і азёры Беларусі вы ведаеце? (Днепр, Прыпяць, Нетан, Дзвіна, возера Нарач). Давайце яшчэ раз паглядзім на карту. Які колер пераважае на карце нашай рэспублікі?
- Як вы думаеце, чаму пераважае зялёны колер, што гэта азначае? (Лясы.)
- Наша рэспубліка багата лясамі. Лес называюць нашым багаццем.
- Растлумачце, чаму (разглядванне карцін).
- А зараз мы з вамі пагуляем. Я буду блытаць назвы, а вы павінны адказаць правільна.
- Мы жывём у Расіі.
- Усе беларусы размаўляюць на кітайскай мове.
- У нашай краіне растуць бананы і апельсіны.
- У лясах Беларусі жывуць тыгры, львы, кенгуру, малпы.
- Сталіца Беларусі - горад Брэст.
П е д а г о г. Хто з вас ведае вершы пра нашу рэспубліку? (Дзеці чытаюць вершы.)
- Шмат добрай музыкі ёсць на Беларусі. Давайце ўсе разам патанцуем, адпачнём!(Выконваецца танец "Лявоніха".)
- На нашай планеце вельмі шмат розных дзяржаў. Людзі прыдумвалі сімвалы, якія абазначаюць прыналежнасць чалавека да пэўнай дзяржавы. У кожнай дзяржавы ёсць свае сімвалы: сцяг і герб.
Герб многа цікавага раскажа аб сваім народзе. Усё, што выяўлена на гербе, мае свае значэнне, якое зразумела людзям з розных краін, нават калі яны не ведаюць нашай мовы.
Як вы думаеце, што азначае зялёны контур у праменях сонца, якое ўсходзіць? Паглядзіце на карту нашай краіны. Параўнайце лінію контура на гербе і лінію контура на карце. Так, на гербе выяўлены межы нашай дзяржавы.
Промні ўзыходзячага сонца сімвалізуюць жыццё і кажуць аб тым, што беларусы адносяцца да этнічнай групы славян. Чаму? Таму, што славяне здаўна пакланяліся сонцу. Зямны шар на гербе гаворыць аб тым, што наш народ цэніць роўнасць усіх народаў на Зямлі. Герб з двух бакоў аплятаюць снапы каласоў, у якія ўплецены блакітныя вяночкі ільна і ружовай канюшыны. Гэта галоўныя прыродныя багаццці нашай краіны. Лён - гэта расліна, з якой людзі здаўна робяць адзенне, рушнікі, сурвэткі, посцілкі, накрыўкі. Знайдзіце, калі паска, ільняныя рэчы з "бабулінага куфэрка"!
Канюшына - лепшая прысмака для жывёл, якіх беларусы здаўна прыручылі і гадуюць. Нашу краіну можна назваць сельскагаспадарчай, таму што вялікае месца ў эканоміцы краіны займаюць земляробства і жывёлагадоўля. Якую жывёлу вырошчваюць і разводзяць у нашай краіне?
Вянок з каласоў - сімвал галоўнага багацця - хлеба. Акрамя таго, гэта спосаб звяртання нашых продкаў да божых сіл з просьбай аб ураджаі. Беларусы кожную восень адзначаюць свята "Дажынкі", на якім узнагароджваюць лепшых хлебаробаў і плятуць вянкі з апошніх каласоў. Такія вянкі пакідаюць у хаце да наступнай восені як сімвал багацця.
Паглядзіце ўважліва: чым абвіты каласы на гербе Беларусі? Гэта чырвона-зялёная стужка з надпісам "Беларусь". Але нават калі вы не ўмееце чытаць, то пазнаеце наш герб сярод іншых!
У верхняй частцы герба ззяе чырвоная зорка. Аб чым яна сведчыць? Зорка - гэта мужнасць нашага народа. Беларусы праявілі гераізм у шматлікіх войнах з рознымі захопнікамі.
Узгадайце і раскажыце, дзе вам прыходзілася сустракаць герб? (Адказы дзяцей.)
Перад вамі сцяг Рэспублікі Беларусь.У вялікія святы вуліцы горада ўпрыгожваюцца сцягамі.
-Паглядзіце і скажыце, колькі колераў мае беларускі сцяг. Кожны колер мае свой сэнс. Пры стварэннні дзяржавы людзі прыдумваюць для сваёй краіны сімвалы з улікам сцягоў іншых краін і выбіраюць колеры, які характарызуюць краіну, яе славутасць.
Чырвоны колер - знак адвагі, колер крыві, якая была праліта ў барацьбе за шчаслівае жыццё. Разам з тым гэта колер радасці. Што сімвалізуе зялёны колер? (Багацце прыроды.)
Белы колер - сімвал свабоды, павагі да сваёй Айчыны, сімвал маральнай чысціні, якую цэняць нашы людзі. Яны імкнуцца выхаваць яе і ў сваіх дзяцей.
На сцягу ёсць незвычайны малюнак. Гэта фрагмент найбольш тыпічнага старажытнага арнаменту, распаўсюджанага ў народнай творчасці на тэрыторыі нашай краіны.
Арнамент выкананы з камбінацыі геаметрычных фігур. Якія геаметрычныя фігуры вы бачылі на нашым арнаменце? (Вялікія і малыя ромбы.) Ромб - сімвал зярнятка, плоднасці. Гэта азначае, што наша краіна сельскагаспадарчая. Наш народ працавіты, апрацоўвае зямлю, вырошчвае шмат культурных раслін. Дзе ячшэ вы бачылі такі арнамент? {На адзенні.)
Вось бачыце, якую цікавую гісторыю аб жыцці беларускага народа можа расказаць наш сцяг.
Ёсць яшчэ адзін важны сімвал любой краіны - гэта гімн. Гімн - галоўная мелодыя, якую іграюць на важных дзяржаўных сустрэчах і ў іншых урачыстых выпадках. Кожны народ паважае сімвалы сваёй краіны.
-Дзе вы чуеце гімн?
-Як слухаюць гімн? (Стоячы.) Усе людзі праяўляюць павагу да гэтага сімвала. Давайце і мы ўважліва паслухаем Гімн Рэспублікі Беларусь. (Гучыць Гімн Рэспублікі Беларусь.) Шануйце і паважайце нашу краіну Рэспубліку Беларусь.
Канспект занятку ў старэйшай группе.
Адукацыйная вобласць: «Дзiця iграмадства».
Тэма: «Падарожжа ў горад Нехварэйка»
Праграмны змест: фарміраваць уяўленне дзяцей аб здароўі як адной з галоўных каштоўнасцей чалавека;
-даць элементарныя веды аб лекавых травах - замяшчальніках пapaшкoÿ;
-развіваць творчыя здольнасці дзяцей у тэатральнай дзейнасці;
-выхоўваць добразычлівасць, спагаду, жаданне прыйсці на дапамогу іншым.
Ход занятка:
Выхавальнік: Добры дзень, дзеці. Сёння мы з вамі адправімся ÿ падарожжа ў горад Нехварэйка, які знаходзіцца ў краіне Зялёных дактароў. Што гэта за краіна такая? Чаму яна так называецца?
Адказы дзяцей.
В.: Добры дзень, Ганначка. Што з табой здарылася? Чаму ты такая засмучаная?
Ганначка: Я захварэла. Іду ў аптэку за лекамі.
В.: Ганначка, давай мы цябе возьмем з сабою i навучым, як можна вылечыцца без лекаў. Згодна? Ну тады можам адпраўляцца.
Гучыць музыка. Адкрываецца шырма.
В.: Няма нічога мілей -
Хадзіць i марыць тут.
Вылечыць i абагрэе,
Накорміць беларускі лес.
Паглядзіце, у краіне Зялёных дактароў ёсць тры гарады: Ягадны, Траўнік, Нехварэйка. Усе падарожнікі хочуць папасці ÿ апошні горад - горад Нехварэйка, бо там усе вясёлыя, шчаслівыя, там ніхто ніколі не хварэе. А вы хочаце аказацца там? Але для гэтага трэба здаць экзамены ÿ двух першых гарадах.
Гучыць музыка.
В.: Вось сцяжынка. Глядзіце, што я знайшла тут.
(Паказвае тры канверты з разразнымі карцінкамі: чарніцы, cyніцы, маліна.) Дзеці складаюць карцінкі. Пасля чаго сядаюць на стульчыкі.
З’яўляюцца тры дзяўчынкі: Чарнічка, Сунічка i Малінка.
Ягады: Няма на свеце лекаў смачнейшых i карыснейшых за нас ягад.
Чарнічка: Калі будзеце мяне ecцi, вашыя вочы будуць добра бачыць.
Сунічка: Я дапамагу вам вылечыць страўнік i пячонку.
Малінка: Хто не хоча кашляць, ешце мяне.
В.: Дзеці, карысныя парады мы атрымалі ў ягадным горадзе? Ганначка, а ты ix запомніла?
Разам з дзецьмі паўтараюць: ягадамі можна лячыцца, чарніцы паляпшаюць зрок, суніцы лечаць страўнік і пячонку, маліна дапамагае пры прастудзе.
Фіз.хвілінка.
Мы па лесе iшлi, iшлi.
Ягадаў шмат знайшлі.
Пад кустом - суніцы,
На палянцы - чарніцы,
А вось i маліны –
Збіраць ix не лянюся!
В.: Пакуль мы з вамі гулялі, неўзаметкy падыйшлі да горада Траўнік. Паглядзіце, хто нас тут сустракае. Бабулька-знахарка. У яе руках - карзіна. А пгго ÿ карзіне? Гэта лекавыя травы.
Бабуля дае заданні для трох груп дзяцей: 1 - разглядаюць травы i называюць ix; 2 - гульня “Лабірынт “ - “Якая трава, што лечыць"(Каціная траўка – хворым папраўка. Карэньчык у аптэчку, каб дапамагчы сардэчку. Калі ты параніш ногі, воь i лекар ля дарогі.); 3 - паказваюць, як робіцца адвар з траў.
Бабуля-Tpaÿніцa: Каб вы, дзеці, не xвapэлi, для пpaфiлaктыкi трэба піць адвар з лекавых тpaÿ.
В.: Ганначка, ты запомніла, што казала бабуля?
Паўтараюць.
З’яўляюцца мядзведзь, зайчык i лiciчкa.
Ганначка: Куды вы ідзеце?
Заяц: У мяне парэзана лапка.
Jlica: У мяне баліць жывот.
Мядзведзь: Я моцна кашляю.
Ганначка: А мы з дзецьмі можам вам дапамагчы.
Сюжэтная гульня «Палечым звяроў».
Бабуля-траўніца: Вось дзеці, можна і без лекаў абысціся. А ў падарунак ад жыхароў горада Нехварэйка вы атрымаеце памяткі-парады, якія будуць карыснымі як для вас, так і для вашых бацькоў.
Раздае памяткі.
Канспект занятку з дзецьмi старэйшай группы.
Адукацыйная вобласць: «Дзiця i грамадства».
Тэма: "Рэкі і азёры"
Мэта:фармiраваць веды дзяцей правільна называць рэкі і азёры Беларусі, знаходзіць іх на карце;
-развіваць памяць, мысленне, увагу, дыялагічную мову;
-выхоўваць беражлівыя адносіны да прыгажосці навакольнай прыроды;
Абсталяванне:геаграфічная карта Беларусі, макет карты з намаляванымі рэкамі і азёрамі; ілюстрацыі рэк, азёр, вадаёмных рыб; рэбусы на адгадванне назваў рэк; бумага, фарбы, мяч.
Ход занятку:
Педагог. Беларусь называюць зямлёю з блакітнымі вачыма, ці сінявокай краінай. Чаму? (Блакітныя вочкі: неба, рэчка, возера.) Педагог чытае верш Л. Пранчака: Я дзяўчынка-беларуска, 3 васільковымі вачыма, хоць малая, але знаю: Беларусь - мая Радзіма. Калі лёгкі ветрык хістае ў жытнёвым хлебе васількі, то зялёна-жоўтае поле ператвараецца ў сіні акіян. Поле мадарыць нам яшчэ адну радасць сустрэчы з блакітнай кветкай - кветкай ільну ў час красавання. Акрамя таго, у Беларусі шмат рэк і азёр. Яны таксама блакітныя вочы нашай зямлі.
Беларускі пісьменнік Ул. Караткевіч так пісаў: "Наша зямля сачыцца вадой. Тут шмат крынічак, азёр, балот, малых і вялікіх рачулак і рэк. Уся карта Беларусі пранізана сінімі жылкамі рэк". (Дзеці разглядаюць карту.)
Педагог паказвае самую доўгую раку - Днепр і расказвае: "Яна пачынаецца яшчэ ў Расіі, цячэ з поўначы на поўдзень, потым па Украіне і ўпадае ў Чорнае мора. Вось якая доўгая рака. У яе ўпадаюць яшчэ тры ракі: Сож, Беразіна, Прыпяць. Крыху меньшая за Днепр рака Нёман. Гэта рака пачынаецца ў Беларусі. Я. Колас аб Нёмане пісаў: Iдзе на свеце ёсць такая, як Нёман, рэчанька другая.
Рака Нёман - чыстыя блакітныя вочы Беларусі. Прыглядзіцеся да яе (малюнак).
Беларусь багата азёрамі. Можа вы ведаеце іх назвы? (Нарач, Свіцязь, Браслаўскія азёры.) Сапраўды возера Нарач - гэта беларускае мора. Яно такое вялікае, што калі стаіш на адным беразе, то не бачыш другога. "Жамчужына Беларусі" - так называюць гэтае возера. Бо гэта возера -курорт. Вада і паветра тут цудоўнае.
Педагог чытае верш М. Танка:
Наш край нарачанскі, край сініх азёраў.
Ты сёння красой веснавою цвіцеш,
як наша Радзіма, ты сонцам азоран,
і чайкай ляціць твая песня ў бязмеж.
Возера Свіцязь знаходзіцца непадалёку ад Навагрудка. Тут таксама прыгажэйшыя мясціны.
Браслаўскія азёры - столькі азёр, колькі пальцаў на руцэ. Азёры бываюць вялікія і малыя. Маленькія азёры на карце - толькі кропкі сінія, а вялікія добра бачныя.Скажыце, чаму болынасць гарадоў і вёсак размешчана па берагам рэк і азёр?(Адказы дзяцей.) А якую карысць прыносяць рэкі і азёры? (Адказы дзяцей.) Так, дзеці, без яды няма жыцця. Вялікія рэкі аб'ядноўваюць гарады, і краіны, па іх можна перавозіць грузы, тавары, людзей. У рэках і азёрах водзіцца шмат рыбы. (Педагог паказвае карткі з малюнкамі шчупака, акуня, ляшча, карася і г. д.) асабліва ў чыстых рэках водзяцца самы, ракі. Таму нельга забруджваць рэкі і азёры, кідаць у іх смецце.
Зараз мы намалюем наша возера, у якім жывуць тыя рыбы, якія вам спадабаліся.
Далей дзеці на крыжаванцы самастойна выкладаюць назвы рэк і азёр Беларусі.
Канспект занятку для дзяцей старэйшай групы.
Адукацыйная вобласць: Развiццё маулення i культуры мауленчых зносiн.
Тэма: "Зіма"
Праграмныя задачы: пазнаёміць дзяцей з характэрнымі прыкметамі зімы, уласцівасцямі снега, з зменамі ў жыцці птушак і дзікіх жывёлін; вучыць усталёўваць найпростыя прычынна-следчыя сувязі; развіваць слыхавую і глядзельную ўвагу, дробную маторыку; актывізаваць слоўнік; вучыць адказваць на пастаўленыя пытанні
- развіваць пачуццё колеру і рытму, стварыць дадатны эмацыйны настрой у групе, зняць эмацыйную напругу, замацаваць паданне аб белым колеры;
-выхоўваць цікавасць да спазнання прыроды і адлюстраванню сваіх уражанняў у выяўленчай дзейнасці .
Матэрыялы да занятку: пакет з крухмалам, узор, лісты сіняй паперы, фарбы, кармушка, карціны з малюнкам птушак, сурвэткі
Ход занятку:
Выхавальнік. Сёння ў нас незвычайны занятак. Мы будзем гутарыць, маляваць, гуляць.
Прапаноўваю дзецям сесці на дыван.
-Дзеці, скажыце які час года зараз? (зіма)
-Правільна зіма. А што такое зіма?
(белы снег, свята Новы год)
-Якія вершы вы ведаеце аб зіме?
Дзеці чытаюць вершы.
-Якога колеру снег? (белы)
Снег нам падаецца вельмі чыстым.
Давайце разгледзім яго ўважліва.
Выхавальнік ставіць перад дзецьмі ёмістасць са снегам.
-Вы ўжо не раз бралі яго ў рукі, калі шпацыравалі на вуліцы.
-Які ён? (халодны)
Выхавальнік кладзе на далоньку кожнаму дзіцяці трохі снягі і ўсё назіраюць, што адбываецца.
-Куды знік снег з вашых рук?
-Чаму ён растаў?
-Разгледзіце ваду, у якую ператварыўся снег у шалі.
-Ці чыстая яна?
-Апусціце ў шалю палец і скажыце, якая ў ёй вада. (халодная)
-Зараз растлумачыце, чаму нельга ёсць снег?
Выхавальнік прапаноўвае дзецям падысці да стала, на якім ляжыць пакуначак з крухмалам. Выхавальнік просіць дзяцей зачыніць вочы і націскае рукой на пакет.
-Што нагадвае вам гэты гук? (рыпанне снега)
-Правільна. Снег рыпае, калі на вуліцы моцны мароз. Пры моцным марозе снег "не ляпіцца".
Прапаноўваю дзецям націснуць на пакет.
-Калі на вуліцы надвор'е не вельмі халодная, то снег ліпкі.
-Чым тады кахаюць займацца дзеці? (адказ дзяцей)
Прапаноўваю дзецям намаляваць сняжынкі. Дзеці садзяцца за сталы.
Выхавальнік. Сёння мы будзем маляваць сняжынкі ватовымі палачкамі. Разгледзім узор. Паказваю, як правільна маляваць. Прапаноўваю дзецям намаляваць сняжынкі, як у мяне. Уключаю музыку і дзеці пачынаюць маляваць. Індывідуальна дапамагаю, тым дзецям у каго не атрымоўваецца. Падчас занятку праводжу пальчыкавую гімнастыку.
Гэты пальчык дзядуля,
Гэты пальчык бабуля,
Гэты пальчык татачка,
Гэты пальчык матуля,
Гэты пальчык я.
Заахвочваю дзяцей.
Гатовыя малюнкі размяшчаю на мальберце. Прапаноўваю дзецям падысці і палюбавацца, якія выдатныя малюнкі атрымаліся.
Запрашаю дзяцей сесці на дыван.
-А ведаеце, чым сілкуюцца птушкі ўзімку?
- Няма ні жукоў, ні чарвякоў, ні колераў, ні насення. Таму людзі павінны дапамагаць птушкам.
Дзеці разглядаюць карціну, дзе дзеці майструюць кармушку.
Выхавальнік паказвае кармушку, з скрынкі з-пад соку.
-Чаму яе назвалі кармушкай?
-Які корм мы пакладзем?
-якія птушкі прылятаюць на наш участак?
-Як вы апранецеся на вуліцу?
-Навошта людзі апранаюць футры, шапкі, валёнкі?
-Як ад маразоў ратуюцца звяры?
-Зняць вопратку і надзець іншую яны не могуць, але ў усіх звяроў футра, узімку становіцца больш пухнатай і цёплай. А заяц яшчэ змяняе футра.
-Навошта, як вы думаеце? (адказ дзяцей)
Разгледзім карціну "Зайцы".
Праводжу гульню "Зайка беленькі сядзіць".
-А хто з звяроў усю зіму спіць і лапу смокча? (мядзведзь)
Цяжка ўзімку птушкам і звярам, таму трэба дапамагаць ім.
Падвожу падрахунак занятку. Хвалю дзяцей і запрашаю на перапынак.
Канспект занятку для дзяцей старэйшай группы.
Адукацыйная вобласць: Развiццё маулення i культуры мауленчых зносiн.
Тэма: «Дзiкiя жывёлы»
Задачы:вучыць дзяцей называць жывёл (вавёрка, вожык, воўк, ліса, заяц, лось, бабёр, мядзведзь), правільна вымаўляць гук [ў] у словах і сказах; увесці абагульняючае слова «жывёлы»; фарміраваць уменне суадносіць назвы жывёл і іх
дзіцянят з малюнкамі; замацоўваць характэрныя прыкметы некаторых жывёл, назвы колераў; развіваць камунікатыўныя навыкі дзяцей; выхоўваць любоў да роднай мовы, прыроды.
Папярэдняя работа: дыдактычныя гульнi, разглядванне малюнкаў з выявамi дзiкiх жывёл, гутаркi.
Матэрыял: малюнкі з выявамі жывёл і іх дзіцянят, кружкі рознага колеру (белы, шэры, карычневы, аранжавы).
Ход заняткаў
Выхавальнік (В.). Дзеці, я сёння атрымала ліст, але ён адрасаваны не толькі мне, а і вам.
(Дастае з канверта паштоўкі.)
Паглядзіце, тут ёсць паштоўкі, трымайце! А хто гэта на іх намаляваны? (Адказы дзяцей.) А вось яшчэ і загадкі. Напэўна, іх трэба адгадаць. Адгадаеце? Тады сядайце на крэсельцы і слухайце:
Ён прысмакаў з’еў нямала,
І калі харчоў не стала,
Лапу смокчучы, заснуў.
Ледзьве не праспаў вясну.
(Мядзведзь.)
Улетку шэранькі,
узімку — беленькі.
Доўгія вушкі мае,
хутка ў лес уцякае. (Заяц.)
Не птушка, не мыш,
Па дрэвах скача лоўка
Гарэза рыжая... (вавёрка).
У ваду нырае смела,
Хатку ён будуе ўмела,
Пад вадой і на вадзе
Будаўніцтва ён вядзе. (Бабёр.)
У рыжай разбойніцы
Хвост, як мятла,
Ад кары ўцякла, сляды замяла.
(Ліса.)
Мышак ловіць, ды не коцік ён,
Лісты носіць, ды не паштальён.
Каб лісе не трапіць на зубок,
У калючы скруціцца клубок. (Вожык.)
Хто на сваёй галаве лес носіць?
(Лось.)
Малайцы, а як мы можам назваць адным словам усіх тых, пра каго мы
загадкі адгадалі? (Жывёлы.)
Так, гэта жывёлы. А дзе яны жывуць? (У лесе.)
Дык як мы іх назавём? (Дзікія жывёлы.)
А зараз я хачу прапанаваць вам гульню «Якога колеру?». У мяне ёсць рознакаляровыя кружкі. Вы павінны выбраць кружок, які адпавядае колеру футра вашай жывёлы. (Дзеці выбіраюць).
А зараз давайце па чарзе называць. (Адказы дзяцей.)
Дынамічная паўза.
Раз, два, тры, чатыры —
Зайчык вушкі натапырыў.
Ідзе з лесу воўк, воўк,
Ён зубамі шчоўк, шчоўк.
Мы схаваліся ў кусты:
Зайка, я, і ты, і ты.
Ты ж, ваўчына, пачакай,
Як схаваемся — шукай!
В. Вы ведаеце, хто такія звераняты? (Адказы дзяцей.)
Я вам хачу зараз прачытаць верш пра іх. Вы ўважлiва слухайце, потым адкажаце на мае пытанні.
Вось бы разам сабраць
Усіх зверанят:
Зубраня, зебраня,
Ласяня, лісяня,
Ваўчаня, бабраня —
Быў бы і ў заасадзе
Дзіцячы сад.
Якія звераняты хочуць хадзіць у дзіцячы сад? (Адказы дзяцей.)
А зараз давайце падыдзем да малюнкаў і разам з вамі раскажам, хто ў каго?
Ня-ня-ня — у лісы... (лісяня),
Ня-ня-ня — у зайчыхі... (зайчаня),
Ня-ня-ня — у ваўчыхі... (ваўчаня),
Ня-ня-ня — у вожычыхі... (важа-ня),
Ня-ня-ня — у бабрыхі... (бабраня),
Ня-ня-ня — у ласіхі... (ласяня),
Ня-ня-ня — у вавёркі... (ваверча-ня),
Ня-ня-ня — у мядзведзіхі... (мя-дзведзяня).
А вы ведаеце, у лесе жыве не адна ліса, а шмат ліс, не адзін заяц... І іншых жывёл таксама мноства; і зверанят у лесе шмат.
Давайце пра іх раскажам.
Адно лісяня — шмат... (лісянят).
Адно ваўчаня — шмат... (ваўчанят).
Адно ласяня — шмат... (ласянят).
Адно зайчаня — шмат... (зайчанят).
Адно важаня — шмат... (важанят).
Адно бабраня — шмат... (бабранят).
Адно мядзведзяня — шмат... (мядзведзянят).
Адно ваверчаня — шмат... (ваверчанят).
Малайцы, дзеці! Сядайце на дыван, закрыйце вочы і ўявіце сабе, што мы трапілі ў казачную краіну. Там усе жывёлы незвычайнага колеру.
— Якая жывёла можа лётаць? (Кажан.)
— Чаму Беларусь называюць сінявокай?(Шмат рэк і азёр.)
Уявілі? А цяпер адкажыце па чарзе, якога колеру жывёлы ў гэтай казачнай краіне? (Адказы дзяцей.)
Вось якія незвычайныя звяры апынуліся ў гэтай краіне! А зараз давайце падыдзем яшчэ раз да малюнкаў, і вы адкажаце на мае пытанні.
— У каго самыя кароткія ногі?
— У каго самы кароткі хвост?
— У каго самыя доўгія вушы?
— У каго самы доўгі хвост?
— У каго самыя вострыя зубы?
— У каго самыя вострыя іголкі?
Малайцы! Давайце з вамі ўспомнім, пра каго мы сёння вялі размову. Вам спадабалася размаўляць на беларускай мове? (Адказы дзяцей.)