Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ВУЧЫМСЯ РАЗМАЎЛЯЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ

Дата: 9 января 2019 в 12:51

ВУЧЫМСЯ РАЗМАЎЛЯЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ

Круглы стол для бацькоў

Задачы:

  • фарміраваць у дзяцей станоўчыя адносіны да беларускай мовы, пашыраць веды пра сваю Радзіму;
  • узбагачаць слоўнікавы запас;
  • абуджаць у бацькоў любоў і павагу да сваёй краіны, роднай мовы, традыцый, народнай спадчыны, жаданне фарміраваць усё гэта і ў сваіх дзяцей.

Мэта: далучаць бацькоў да роднай спадчыны. 

Папярэдняя работа: бацькам прапануецца хатняе заданне — падрыхтаваць невялікае выступленне пра Беларусь; у куток «Для вас, бацькi» выстаўляюцца загадкі, прыказкі, прымаўкі, беларускія народныя казкі.

1. Выступленне выхавальніка:

Не шанавалі роднай мовы —

Чужая месца заняла.

Ды адрадзіць душу і словы

Нам шанц гісторыя дала.

Усіх адчайна заклікаем

На мове роднай размаўляць.

Любіце мову! — заклінаем.

Яе нам вечна шанаваць.

                                                                                                                                     В. Жуковіч Выхавальнік

(В.). Добры вечар, паважаныя бацькі! Мы вельмі рады, што вы прыйшлі на нашу сустрэчу, якую мы назвалі «Вучымся размаўляць па-беларуску». На сёння гэта вельмі балючая праблема. Яна паўстала не толькі перад дзіцячым садам, але і перад вамі, бацькамі. Кожны народ шануе і паважае сваю мову. Калі мы хочам, каб нас паважалі народы іншых краін, мы павінны ведаць сваю мову і ўмець на ёй размаўляць. Зараз я хачу прадставіць вашай увазе мультымедыя, і вы самі пераканаецеся ў тым, якая мілагучная наша мова ў песнях, як прыгожа гучаць на ёй вершы, якая яна простая і дасціпная ў казках!

Увазе бацькоў прадстаўляецца мультымедыя: дзяўчынкі старшай групы спяваюць песню на верш Л. Пранчака «Беларусь — мая Радзіма», дэкламуюць верш В. Жуковіча «Не шанавалі роднай мовы», урыўкі інсцэніраванай казкі «Разумны заяц». Пасля прагляду бацькі выказваюць свае думкі.

2. Дамашняе заданне для бацькоў.

В. Мы прапанавалі вам падрыхтаваць выступленні «Што цікавага я ведаю пра сваю краіну».Падзяліцеся, калі ласка, сваімі ведамі. (Выступленні бацькоў.) Дзякуем сем’ям за такія цікавыя звесткі.

3. Гульнявая дзейнасць дарослых.

В. А зараз мы з вамі трапім у дзяцінства і крышачку пагуляем.

Першая наша гульня мае назву «Куфэрак слоў». У гэтым куфэрку змешчаны карткі, на якіх напісаны словы на рускай і беларускай мовах. Вам трэба дастаць па адной картцы, а потым аб’яднацца ў пары, каб атрымалася «рускае слова — беларускі пераклад».

Другая гульня называецца «Адгадай загадку». Кожны з вас атрымаў загадку на беларускай мове. Зараз вы па чарзе будзеце іх чытаць, а мы паспрабуем адгадаць.

Трэцяя гульня ў нас будзе па старонках беларускіх народных казак, яна носіць назву «Збяры герояў казкі». Мы зараз падзелімся на некалькі падгруп, кожная з якіх атрымае картку. На ёй змешчаны ўрывак з беларускай народнай казкі. Пасля таго як прачытаеце яго, вы павінны выбраць малюнкі, на якіх змеш- чаны героі гэтай казкі, а потым прадставіць на агляд усім удзельнікам.

Чацвёртая гульня «Дапоўні прыказку». Я кажу першую частку прыказкі, а вы павінны дадаць другую.

Беражы бацькаву капейку... (то і сваю здабудзеш).

Гаспадарлівы ні сцюжы… (ні спёкі не баіцца).

Хто капейкі не беражэ... (той сам рубля не варты).

Не ўмеў шанаваць — … (ідзі жабраваць).

Не штука растраціць... (а штука здабыць).

Дарагая тая хатка... (дзе радзіла мяне матка).

Адзін раз густа... (а другі — пуста).

Няма смачней вадзіцы... (як з роднае крыніцы).

Родная зямля мякчэй... (за чужую пярыну).

У чужой старонцы… (не так свеціць сонца). 

Пятая гульня называецца «Што? Дзе? Калі?». Мы прапануем вам адказаць на некалькі пытанняў.

— Што з’яўляецца самым галоўным прыродным багаццем нашай Радзімы? (Лес.)

— Якое дрэва самае распаўсюджанае ў нашай краіне? (Сасна.)

— Які запаведнік на тэрыторыі нашай краіны лічыцца адным з самых вядомых у свеце? (Белавежская пушча.)

— Якая жывёла лёгка бегае па топкіх балотах? (Лось.)

— Які разумець выраз «Ваўка ногі кормяць»? (Воўк дабычу даганяе.)

— Хто з жыхароў беларускага лесу не мае ворагаў? (Вожык.)

— Якая расліна ў нас лічыцца каралевай лугоў? (Канюшына.)

— Якая жывёла можа лётаць? (Кажан.)

— Чаму Беларусь называюць сінявокай? (Шмат рэк і азёр.) 

4. Заключнае слова выхавальнiка.

В. Ці спадабалася вам сённяшняя сустрэча? Хацелі б вы зноў сустрэцца за круглым сталом і абмеркаваць іншыя пытанні, што датычацца нашай роднай мовы і навучання ёй дзяцей? Калі так, тады пакіньце свае думкі на паперы і прымацуйце іх вось на гэтае дрэва, якое я прапаную назваць «Хачу ўсё ведаць». Бацькам прапануецца макет дрэва, на якое яны прымацоўваюць свае пажаданні.

ЛІТАРАТУРА: 1. «Мой родны кут…». Зб. метадыч- ных матэрыялаў па патрыятычным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту: у 2 ч. Ч. 1, 2 / склад. В.В. Мініна. — Ма- зыр: Белы Вецер, 2007. 2. Калачова, І.І. Ад добрага кора- ня — добры парастак / І.І. Калачова. — Мінск: НМЦэнтр, 1999

http://praleska-red.by/content/xaxlova.pdf

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.